Абмеркаванне праекта новай дырэктывы аб развіцці прадпрымальніцкай ініцыятывы

2015-03-11 19:00

Грамадскае аб'яднанне "Ліберальны клуб" 11 сакавіка 2015 года праводзіць мерапрыемства "Новая дырэктыва аб развіцці прадпрымальніцкай ініцыятывы: вучымся на памылках або наступаем на старыя граблі?", у якім прыме ўдзел Яўген Мардасевіч, кіраўнік напрамку па працы з дзяржаўнымі органамі Асацыяцыі Еўрапейскага Бізнесу. Таксама ў якасці спікераў запрошаны прадстаўнікі Міністэрства эканомікі, Савета міністраў і Нацыянальнага банка.

Асноўнай тэмай абмеркавання стане праект дырэктывы Прэзідэнта "Аб дадатковых мерах па развіцці прадпрымальніцкай ініцыятывы і стымуляванні дзелавой актыўнасці ў Рэспубліцы Беларусь".

Месца правядзення:

Мінск, вул. Інтэрнацыянальная, 28 (гатэль Еўропа)

Чальцы АЕБ, якія ўдзельнічаюць у мерапрыемстве: