Новы набор на курсы бiзнес-беларускай аб’яўляе Асацыяцыя Еўрапейскага Бізнесу

2015-02-05 18:30

АЕБ праводзіць другі набор на курс па вывучэнні дзелавой беларускай мовы. Прадстаўнікі камерцыйных кампаній атрымаюць магчымасць развіць навыкі вуснай і пісьмовай бiзнес-камунiкацыi на беларускай мове для правядзення дзелавых перамоваў, нарад, прэзентацый, сумоўяў і г.д.

Курс уключае 12 заняткаў і складаецца з 5 тэматычных блокаў: арганізацыя, кадры, рынак, перамовы, этыка (паглядзець праграму). Выкладчык – лінгвіст спадарыня Вераніка Мазуркевіч.

Заняткі будуць праходзіць адзін раз на тыдзень - у чацвер з 18.30 да 20.00 па адрасе: Мінск, завулак Казлова 7, офіс 535. Першы занятак адбудзецца 5 лютага 2015 года, апошні – 23 красавіка 2015 года. Заняткі платныя (для аднаго прадстаўніка кожнай з кампаній-членаў Ассацыяцыі Еўрапейскага Бізнесу – бясплатна).

Па пытаннях запісу на курсы і аплаты просім звяртацца да Кацярыны Сыраежкiнай па электроннай пошце katsiaryna.syrayezhkina@aebbel.by або па тэлефоне +375 17 245 98 34.

Падчас першага набору курс па бізнес-беларускай прайшлі дваццаць чалавек – кіраўнікі і супрацоўнікі прыватных кампаній. Таксама ў занятках прымалі ўдзел запрошаныя госці, якія падзяліліся сваім досведам вядзення бізнесу па-беларусу - Павел Ганчар (унітарнае прадпрыемства «Вэлком»), Андрэй Паддубскі і Павел Маўчанаў (кампанія «Фабеас»), Алесь Мазанік (інтэрнэт-крама Imbryk.by) Алесь Квіткевіч (інтэрнэт-крама Prastora.by), Сяржук Семянюк (брэнд KARALI) Аляксей Нарэйка (кампанія “Праўны пераклад”).

Месца правядзення:

Мінск, завулак Казлова, 7 (АЕБ)

Чальцы АЕБ, якія ўдзельнічаюць у мерапрыемстве: