Традыцыйны этна-пікнік АЕБ

2015-07-15 16:30

15 ліпеня 2015 года адбудзецца штогадовае нефармальнае бізнес-мерапрыемства Асацыяцыі Еўрапейскага Бізнесу — этна-пікнік ў беларускім этнаграфічным музеі пад адкрытым небам «Строчыцы», на якім кіраўнікі вядучых еўрапейскіх і беларускіх кампаній-чальцоў АЕБ, а таксама арганізацый-партнёраў Асацыяцыі збяруцца для знаёмства з беларускімі традыцыямі і культурай.

Адной з мэтаў Асацыяцыі з'яўляецца прасоўванне нацыянальных традыцый і культуры сярод прадстаўнікоў бізнесу. Кіраўнікі вядучых еўрапейскіх і беларускіх кампаній-чальцоў, а таксама арганізацый-партнёраў АЕБ збяруцца для знаёмства з беларускімі традыцыямі і культурай.

У праграме этна-пікніка АЕБ:

  •  інтэрактыўная экскурсія «Вандроўка ў мінулае» ў музейным комплексе «Строчыцы» з традыцыйнымі гульнямі, танцамі і песнямі;
  • дэгустацыя нацыянальных напояў, традыцыйных страў беларускай кухні і вячэра ва ўтульнай «Беларускай карчме»;
  • віктарына з прызамі ад вядучага мерапрыемстваГлеба Лабадзенкі (ініцыятара курсаў «Мова Нанова»);
  • выступ этна-гурта «Вурай»;
  • майстар-клас па беларускіх народных танцах клуба традыцыйнага танца «СІТА»;
  • фотаздымкіз элементамі нацыянальнагаадзення і атрыбутамі народнага побыту ад прафесійнага фатографа Алены Гардзейчык.

Месца правядзення этна-пікніка —Музей народнай архітэктуры і побыту ў Строчыцах (5 км ад Мінска, мапа праезду да музея).

Пачатак этна-пікніка ў16:30. Раім надзець зручныабутак і ўзяць парасон.

Пацвердзіць удзел можнапа электроннай пошце katsiaryna.syrayezhkina@aebbel.by або па тэлефоне +375 17 245 98 34 (Кацярына Сыраежкіна) не пазней за 26 чэрвеня 2015 года.

Кошт удзелу для кампаній, якія не з'яўляюцца чальцамі АЕБ, складае 990.000 беларускіх рублёў.

Паглядзець, як праходзілі этна-пікнікі АЕБ у 2013 и 2014 гадах.

Месца правядзення:

Строчыцы, Мінская вобласть

Чальцы АЕБ, якія ўдзельнічаюць у мерапрыемстве: