Міжнароднае супрацоўніцтва

 

Міжнароднае супрацоўніцтва Асацыяцыі Еўрапейскага Бізнесу накіравана на ўсталяванне партнёрскіх адносін з міжнароднымі і рэгіянальнымі арганізацыямі і рэалізацыю міжнародных праектаў сумесна з кампаніямі-членамі АЕБ.

АЕБ супрацоўнічае з наступнымі міжнароднымі арганізацыямі:

  • Асацыяцыя еўрапейскіх гандлёва-прамысловых палат (EUROCHAMBRES), якая аб'ядноўвае 20 мільёнаў кампаній праз 45 арганізацый-членаў і Еўрапейскую сетку з 1700 рэгіянальных і мясцовых гандлёва-прамысловых палат. EUROCHAMBRES прадстаўляе інтарэсы палат з дапамогай лабіравання, рэалізацыі міжнародных і рэгіянальных праектаў, а таксама аказваючы іншыя паслугі для бізнесу;
  • Міжнародныя арганізацыі (ААН, ПРААН, Шведскае Агенцтва па Міжнароднаму Развіццю і інш.);
  • Амбасады краін ЕС, размешчаныя на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь;
  • Бізнес-асацыяцыі, прадстаўніцтва і клубы краін ЕС у Рэспубліцы Беларусь.

АЕБ сумесна са сваімі кампаніямі-членамі рэалізуе наступныя міжнародныя праекты:

  • Удзел у другой фазе EastInvest, рэгіянальнага праекта EUROCHAMBRES па паляпшэнні інвестыцыйна-гандлёвага асяроддзя, накіраванага на эканамічнае развіццё Усходняга рэгіёну добрасуседства шляхам развіцця супрацоўніцтва паміж ЕС і яго ўсходнімі партнёрамі і непасрэдна краінамі-удзельніцамі Усходняга партнёрства;
  •  Выданне часопіса «Звычайныя людзі» пры падтрымцы Германскага таварыства па міжнароднаму супрацоўніцтву ў якасці інфармацыйнай падтрымкі для спецыялістаў у сферы сацыяльнай дапамогі і педагагічнага суправаджэння асоб з абмежаванымі магчымасцямі і інструмента павышэння кваліфікацыі супрацоўнікаў дзяржаўных цэнтраў і грамадскіх аб'яднанняў;
  • Рэалізацыя пілотнага праекта па комплекснай ўтылізацыі адходаў вытворчасцей малочных прадпрыемстваў Віцебскай вобласці партнёрстве з ТАА «Фабрыка фруктовых смакаў» (г. Віцебск) у рамках конкурсу «зялёных» ініцыятыў (праект, які фінансуецца Еўрапейскім саюзам і рэалізуецца Праграмай развіцця ААН).