
31 кастрычніка 2019 года намеснік старшыні АЕБ Марыя Карась ўдзельнічала ў пасяджэнні грамадска-кансультатыўнага (экспертнага) савета па развіцці прадпрымальніцтва пры Міністэрстве эканомікі Рэспублікі Беларусь.
Падрабязней
Асацыяцыя Еўрапейскага Бізнесу прымала ўдзел у пасяджэнні грамадска-кансультатыўнага (экспертнага) савета па развіцці прадпрымальніцтва пры Міністэрстве юстыцыі Рэспублікі Беларусь, якое адбылося 17 кастрычніка 2019 года.
Падрабязней
Новым членам Асацыяцыі Еўрапейскага Бізнесу стала кампанія Lean.lt, якая ажыццяўляе дзейнасць з 2011 г. і на працягу гэтага часу стала самай буйной з кампаній, якія ўкараняюць метад Lean кампаній у Літве.
Падрабязней
Новым членам Асацыяцыі Еўрапейскага Бізнесу стала турыстычная кампанія "Вакол Свету", якая з'яўляецца адным з вядучых агенцтваў дзелавога турызму і найбуйнейшым тураператарам па прыёме і абслугоўванні замежных турыстаў у Беларусі.
Падрабязней

Апублікаваны другі нумар брашуры "Я люблю вучыцца, а ты?" з серыі "Звычайныя людзі", у выданні якой прымае ўдзел Асацыяцыя Еўрапейскага Бізнесу ў супрацоўніцтве з Evangelisch-Freikirchliche Gemeinde Berlin-Köpenick, Förderkreis Hilfe für strahlengeschädigtebelorussische Kinder і "БелАДДІіМІ".
Падрабязней
Чалец Асацыяцыі Еўрапейскага Бізнесу кампанія "Крафтверк" прыняла ўдзел у другім адкрытым чэмпіянаце Беларусі па футболе на балоце ў рамках экалагічнага фестывалю "Спораўскі сенажаці 2015", які адбыўся 8 жніўня 2015 года ў вёсцы Высокае Бярозаўскага раёна.
Падрабязней
Этна-пікнік Асацыяцыі Еўрапейскага Бізнесу адбыўся 15 ліпеня 2015 года ў музеі народнай архітэктуры і побыту ў Строчыцах: прадстаўнікі кампаній-чальцоў АЕБ і партнёрскіх арганізацый хадзілі з экскурсіяй па музеі, вучыліся танчыць беларускія танцы, слухалі этна-спевы ў выкананні гурта Вурай і каштавалі самыя смачныя беларускія стравы.
Падрабязней
Прадстаўніцтва АТ Syngenta Agro Services AG (Швейцарская Канфедэрацыя) у Рэспубліцы Беларусь стала чальцом Асацыяцыі Еўрапейскага Бізнесу.
Падрабязней
Членам Асацыяцыі Еўрапейскага Бізнесу стала кампанія АББ — вядучы пастаўшчык сілавога абсталявання і тэхналогій для электраэнергетыкі, транспарту, інфраструктуры і аўтаматызацыі вытворчасці. Група кампаній АББ вядзе бізнес у 100 краінах, а яе штат налічвае 145 000 чалавек.
Падрабязней
Убачыў свет першы нумар брашуры "У чаканні інклюзіі" з серыі "Звычайныя людзі", ў выданні якой прымае ўдзел Асацыяцыя Еўрапейскага Бізнесу ў супрацоўніцтве з Evangelisch-Freikirchliche Gemeinde Berlin-Köpenick, Förderkreis Hilfe für strahlengeschädigtebelorussische Kinder і "БелАДДІіМІ".
Падрабязней
Пасяджэнне па пытаннях інвестыцый у будаўніцтва адбылося 27 сакавіка 2015 года пляцоўцы Асацыяцыі Еўрапейскага Бізнесу. Спікерамі выступілі Святлана Бабінцава, адвакат МГКА, партнёр ТАА «Кастамс энд Карпарэйт Лойерс Бел», член міжнароднай партнёрскай сеткі, і Кацярына Забела, партнёр ТАА «Уласава, Міхель і Партнёры».
Падрабязней
Членам Асацыяцыі Еўрапейскага Бізнесу стала кампанія PepsiCo, якая радуе смачнымі прадуктамі спажыўцоў больш чым у 200 краінах свету. Кампанія выпускае шырокі асартымент смачных і карысных прадуктаў харчавання і напояў, уключаючы 22 брэнда, штогадовыя рознічныя продажу кожнага з якіх перавышаюць мільярд даляраў.
Падрабязней
Абмеркаванне праекта Закона "Аб грамадска карыснай дзейнасці" адбылося 19 сакавіка 2015 года ў офісе Асацыяцыі Еўрапейскага Бізнесу. Прадстаўнікі бізнесу, некамерцыйных арганізацый і СМІ пазнаёміліся з канцэпцыяй развіцця заканадаўства па рэгуляванні пытанняў дабрачыннасці, якую прапануе МАГА "АКТ", і змаглі выказаць сваё бачанне таго, якім мусіць быць заканадаўства ў гэтай сферы.
Падрабязней
У абмеркаванні праекта Мытнага кодэкса ЕАЭС, якое адбылося 5 сакавіка ў Дзяржаўным мытным камітэце Рэспублікі Беларусь, прынялі ўдзел прадстаўнікі кампаній Office Solutions, "Брытыш Амерыкан Табака" ў Беларусі і Baker Tilly Bel (члены Асацыяцыі Еўрапейскага Бізнесу), а таксама супрацоўнікі АЕБ. Падрабязней

Супрацоўнікі Асацыяцыі Еўрапейскага Бізнесу паўдзельнічалі ў працы XVI Асамблеі дзелавых колаў Рэспублікі Беларусь, якая прайшла 4 сакавіка 2015 у Мінску.
Падрабязней
У працы IV Міжнароднага форуму па карпаратыўнай сацыяльнай адказнасці, арганізатарам якога выступіў Фонд "Ідэя", 26 лютага прынялі ўдзел прадстаўнікі кампаній-членаў АЕБ і супрацоўнікі АЕБ. Асацыяцыя Еўрапейскага Бізнесу выступіла суарганізатарам дадзенага мерапрыемства, паспрыяўшы прыезду ў якасці спікера Крысціяна Католніга, кіраўніка дырэктара аўстрыйскай кампаніі CSR Company International, якая з'яўляецца партнёрам АЕБ.
Падрабязней
Семінар на тэму «Карпаратыўнае кіраванне: перспектывы развіцця ў Рэспубліцы Беларусь" для прадстаўнікоў дзяржаўных органаў і прадпрыемстваў правяла Асацыяцыя Еўрапейскага Бізнесу сумесна з Міністэрствам эканомікі 19 лютага 2015 года.
Падрабязней
Асацыяцыя Еўрапейскага Бізнесу далучылася да Лакальнай Сеткі Глабальнай Дамовы ААН у Беларусі, найбольш значнай КСА-ініцыятыве, якая аб'ядноўвае 12.000 кампаній і арганізацый у 140 краінах свету.
Падрабязней
Намеснік Старшыні АЕБ Марына Бароўка ўключана ў склад грамадска-кансультатыўнага савета па турызме пры Дэпартаменце па турызме Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь.
Падрабязней
Круглы стол на тэму «Як выкарыстанне беларускай мовы можа дапамагчы ў бізнесе» правяла Асацыяцыя Еўрапейскага Бізнесу 15 студзеня 2015 года. На ім прадстаўнікі бізнесу і адмыслоўцы з розных галін абмеркавалі пытанні выкарыстання беларускай мовы ў прадпрымальніцкай дзейнасці, пагаварылі пра справаводства і рэкламу па-беларуску.
Падрабязней
Круглы стол на тэму "Рэгуляванне абароту безалкагольных танізуючых напояў: запланаваныя змены ў заканадаўстве" правяла Асацыяцыя Еўрапейскага Бізнесу 23 студзеня 2015 года. У дыскусіі прынялі ўдзел вядомыя айчынныя і міжнародныя вытворцы безалкагольных напояў, прадстаўнікі дзяржаўных органаў, вучоныя з Расіі і Беларусі.
Падрабязней
На адзін з заняткаў курсаў па вывучэнні дзелавой беларускай мовы, якія праводзіла Асацыяцыя Еўрапейскага Бізнесу на працягу верасня-студзеня 2014 года, завітаў Алесь МАЗАНІК, індывідуальны прадпрымальнік і ўладальнік інтэрнэт-крамы Imbryk.by. Ён падзяліўся са слухачамі курсаў сваім досведам па рэкламе, прасоўваньні ды рэалізацыі беларускай літаратуры, музычных кружэлак, DVD, настольных гульняў, разнастайных сувеніраў, а таксама расказаў пра цяжкасці выкарыстання беларускай мовы ў бізнесе.
Падрабязней
На працягу верасня-студзеня 2014 года Асацыяцыя Еўрапейскага Бізнесу праводзіла для сваіх членаў і іншых беларускіх і замежных кампаній курсы па вывучэнні дзелавой беларускай мовы. На заняткі ў якасці запрошанага госця завітаў і Андрэй ПАДДУБСКІ, кіраўнік міжнароднай групы лагістычных кампаній “Фабеас”, які падзяліўся са слухачамі сваім досведам выкарыстання беларускай мовы ў бізнесе і падтрымкі беларускіх грамадскіх ініцыятыў.
Падрабязней
Асацыяцыя Еўрапейскага Бізнесу ініцыявала стварэнне працоўнай групы па перакладзе на беларускую мову пакета тыпавых дакументаў, неабходных для вядзення бізнесу. У прыватнасці, экспертамі падрыхтаваны пераклад дзесяці найбольш ужывальных дакументаў: акта выкананых работ, даверанасці, дамовы камісіi, дамовы куплі-продажу, дамовы на аказанне паслуг, загада аб прыёме на працу, пратакола, працоўнай дамовы, рахунка-фактуры і статута.
Падрабязней
Членам Асацыяцыі Еўрапейскага Бізнесу стала кампанія «ТРИММ медыцына» (г. Мінск), якая ўваходзіць у групу кампаній «ТРИММ-Медыцына" (прадстаўляе інтарэсы кампаній Maico (Германія), Stephan (Германія), Tredex (Украіна), Weinmann (Германія), Lojer (Фінляндыя), Медіндустрыя Сэрвіс (Беларусь)) і арыентавана на працу на рынку Рэспублікі Беларусь. Падрабязней

Членам Асацыяцыі Еўрапейскага Бізнесу ў студзені 2015 стала кіруючая кампанія "Зубр Капітал». Гэта першая на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь прафесійная кампанія, якая кіруе фондамі прамых інвестыцый.
Падрабязней
Асацыяцыя Еўрапейскага Бізнесу прыступіла да напісання публічнай справаздачы аб сваёй дзейнасці ў 2014 годзе. Улічваючы практыку вядучых грамадскіх аб'яднанняў і еўрапейскіх кампаній, мы хочам шырока заявіць аб сваёй місіі і прыцягнуць увагу кампаній, якія падзяляюць нашы мэты. Публічная справаздача - гэта адзін з інструментаў дэманстрацыі празрыстасці і адкрытасці нашай некамерцыйнай арганізацыі.
Падрабязней
Курсы па вывучэнні дзелавой беларускай мовы Асацыяцыя Еўрапейскага Бізнэсу праводзіла для сваіх членаў і іншых беларускіх і замежных кампаній на працягу верасня-снежня 2014 года. Слухачы курсаў атрымалі навыкі вусных і пісьмовых дзелавых стасункаў на беларускай мове, а на некаторыя заняткі запрашаліся бізнесоўцы і кіраўнікі, якія маюць досвед ужывання беларускай мовы ў бізнесе. У прыватнасці – Павел ГАНЧАР, начальнік аддзела па развіццю фіксаванай сувязі ўнітарнага прадпрыемства “Вэлком”, які расказаў прадстаўнікам камерцыйных кампаній як пачаць камунікаваць па-беларуску з калегамі, партнёрамі і кліентамі.
Падрабязней
АЕБ праводзіць другі набор на курс па вывучэнні дзелавой беларускай мовы. Прадстаўнікі камерцыйных кампаній атрымаюць магчымасць развіць навыкі вуснай і пісьмовай бiзнес-камунiкацыi на беларускай мове для правядзення дзелавых перамоваў, нарад, прэзентацый, сумоўяў і г.д.
Падрабязней
Асацыяцыя Еўрапейскага Бізнесу сумесна з Міністэрствам гандлю правяла 12 сьнежня 2014 г. камітэт па рэкламе. Асноўнымі тэмамі, якія разглядаліся на камітэце, былі плануемыя змены ў заканадаўства аб рэкламе і правапрымяняльная практыка, абмеркаванне Канцэпцыі развіцця вонкавай рэкламы ў Мінску на 2008 - 2015 гады, правядзенне таргоў на права размяшчэння сродку вонкавай рэкламы.
Падрабязней
Колькасць членаў Асацыяцыі Еўрапейскага Бізнесу папоўнілася – у снежні 2014 да АЕБ далучылася аўдытарская кампанія Baker Tilly Bel. Кампанія ажыццяўляе сваю дзейнасць у Рэспубліцы Беларусь з 2004 года і з'яўляецца незалежным членам міжнароднай аўдытарскай і кансалтынгавай сеткі Baker Tilly International.
Падрабязней
Асацыяцыя Еўрапейскага Бізнесу падала каментары да праекта Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь "Аб дзяржаўным заказе на бізнес-інкубіраванне суб'ектаў малога прадпрымальніцтва ў сферах навукова-тэхнічнай і інавацыйнай дзейнасці" і да праекта пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь у яго развіццё.
Падрабязней
Намеснік Старшыні АЕБ Марына Бароўка прыняла ўдзел у пасяджэнні грамадскага каардынацыйнага экалагічнага савета пры Міністэрстве прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь, якое адбылося 27 лістапада 2014 года.
Падрабязней
Асацыяцыя Еўрапейскага Бізнесу сумесна з экспертам Дзянісам Санько 27 лістапада 2014 года правяла дыскусійны семінар па абмеркаванні найлепшых практык у галіне кіравання арганізацыйнымі пераўтварэннямі.
Падрабязней