Навучальныя мерапрыемствы

 

Асацыяцыя Еўрапейскага Бізнесу на пастаяннай аснове арганізуе і праводзіць навучальныя праграмы і мерапрыемствы, запрашаючы ў якасці спікераў і трэнераў вядучых экспертаў, аналітыкаў, спецыялістаў. Усе навучальныя мерапрыемствы распрацоўваюцца з улікам міжнароднага вопыту, сацыяльных і эканамічных рэалій Беларусі і пажаданняў работнікаў кампаній-членаў Асацыяцыі.

Многія навучальныя мерапрыемствы, прапанаваныя Асацыяцыяй, з'яўляюцца адзінымі ў сваім родзе. Напрыклад, упершыню ў Беларусі быў распрацаваны і запушчаны унікальны курс бізнес-беларускай, арганізаваны семінары «Зялёны офіс» і «Інавацыі ў КСА».

Штогод Асацыяцыя падтрымлівае Сусветны тыдзень прадпрымальніцтва ў Беларусі, «Кастрычніцкі эканамічны форум» (KEF) і іншыя значныя мерапрыемтвы, якія аказваюць пазітыўны ўплыў на развіццё бізнес-клімату ў Беларусі.

Вы можаце знайсці інфармацыю аб планаваных трэнінгах і семінарах ў раздзеле Навіны Асацыяцыі.