Андрэй Міцкевіч, Старшыня АЕБ

Кіраўнік міжнароднага холдынгу BRYCE (www.bryce.ch), якi займаецца міжнародным гандлем сыравіннымі таварамі (нафта, нафтапрадукты, нафтахімія, збожжа, вугаль, угнаенні), лагістыкай, арганізацыяй фінансавання гандлёвых праектаў, міжнародным кансалтынгам і кіраваннем рызыкамі. Група мае офісы і прадстаўніцтвы ў Швейцарыі, Кіпры, Расіі і Беларусі.

Кіраваў расійскімі кампаніямі ТАА «Нафтагазахімічная Кансалтынгавая Кампанія» і ЗАТ «Сярэднеруская нафтавая кампанія». Уваходзіў у склад кіраўніцтва ўкраінскіх кампаній, якія аказваюць мытныя і брокерскія паслугі (міжнароднае агенцтва «Тайгер», Мытны тэрмінал Кіеўшчыны). З'яўляўся віцэ-прэзідэнтам чэшскай кампаніі BEP Engineering and Consulting, дзе займаўся кіраваннем праектамі «AMTEL Group», супрацоўніцтвам з Беларускім металургічным заводам і Гродзенскім заводам ХІМВАЛАКНО, праектамі групы ІТЭРА, Малдаўскага металургічнага завода. Быў кіраўніком шэрагу праектаў холдынгу ЕЎРАЗ. Да 2001 года працаваў у Рэспубліцы Беларусь у дзяржаўных канцэрнах, грамадскіх арганізацыях і камерцыйных кампаніях.

 

Марына БАРОЎКА, Намеснік Старшыні АЕБ

Ключавыя кампетэнцыі: менеджмент, праектны менеджмент, аналітыка. Больш за 7 гадоў навукова-аналітычнай працы і больш за 4 гады кіраўніцтва праектамі міжнароднай тэхнічнай дапамогі ПРААН і ЕС.

Кандыдат эканамічных навук, дацэнт БДУ.

Замежныя мовы: англійская, японская.

Электронная пошта: maryna.barouka@aebbel.by

 

Марыя КАРАСЬ, юрысконсульт

Ключавыя кампетэнцыі: юрыдычнае суправаджэнне гаспадарчай дзейнасці прадпрыемства, дагаворная і прэтэнзійны-пазоўная работа, прадстаўленне інтарэсаў асацыяцыі ў дзяржаўных органах і судовых інстанцыях. Больш за 7 гадоў вопыту работы па спецыяльнасці.

Адукацыя: Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, юрыдычны факультэт.

Дадатковая адукацыя / ліцэнзіі:пасведчанне Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь аб атэстацыі юрыста, пасведчанне медыятара Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь

Замежныя мовы: англійская.

Электронная пошта: maria.karas@aebbel.by

 

Павел БЕРАСНЕЎ, спецыяліст па сувязях з грамадскасцю

Ключавыя кампетэнцыі: вызначэнне камунікацыйнай палітыкі і фарміраванне станоўчага іміджу АЕБ, узаемадзеянне з прадстаўнікамі СМІ, стварэнне і распаўсюд інфармацыйных матэрыялаў, інфармацыйная падтрымка мерапрыемстваў і дзейнасці Асацыяцыі, вядзенне сайта і старонак у сацыяльных сетках, распрацоўка і правядзенне PR і прэс-мерапрыемстваў. Больш за 6 гадоў працы ў эканамічнай журналістыцы, вялікі вопыт напісання прэс-рэлізаў, анонсаў, нататак, інтэрв'ю, аналітычных матэрыялаў і г.д.

Адукацыя: Беларускі дзяржаўны універсітэт, факультэт журналістыкі.

Электронная пошта: pavel.berasneu@aebbel.by

 

Ганна СЯРГЕЕВА, галоўны бухгалтар

Ключавыя кампетэнцыі: больш за 10 гадоў працы ў галіне бухгалтарскага і падатковага уліку арганізацый. Вопыт працы ў аудытарскай кампаніі.

Адукацыя: Беларускі дзяржаўны эканамічны універсітэт.

Замежныя мовы: англійская.

Электронная пошта: buh@aebbel.by

 

 

Настасся ІВАТОВІЧ, сакратар-рэферэнт

Адукацыя: Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, факультэт міжнародных адносін.

Замежныя мовы: англійская, італьянская.

Электронная пошта: inbox@aebbel.by