На пасяджэнні ГКС пры Міністэрстве эканомікі абмяркоўваліся падтрымка інавацыйнага прадпрымальніцтва і методыкі збору, аналізу і ацэнкі інфармацыі для прагназавання наступстваў змены заканадаўства
31.10.2019
31 кастрычніка 2019 года намеснік старшыні АЕБ Марыя Карась ўдзельнічала ў пасяджэнні грамадска-кансультатыўнага (экспертнага) савета па развіцці прадпрымальніцтва пры Міністэрстве эканомікі Рэспублікі Беларусь.
На пасяджэнне ГКС былі вынесеныя наступныя пытанні:
1. Аб арганізацыйна-тэхналагічнай платформе "Смарт-індустрыя Беларусі" пры Мінэканомікі як інструменце падтрымкі інавацыйнага прадпрымальніцтва.
2. Аб методыцы збору, аналізу і ацэнкі інфармацыі для выкарыстання пры прагназаванні наступстваў прыняцця (выдання) праектаў нарматыўных прававых актаў.
АЕБ падтрымала ідэю лічбавай трансфармацыі эканомікі Беларусі, заснаваную на прынцыпе сістэмнай інтэграцыі навукі, адукацыі і рэальнага сектара, выкарыстоўваючы кластарную мадэль развіцця. Што тычыцца методыкі збору, аналізу і ацэнкі інфармацыі, то асацыяцыя звярнула ўвагу на неабходнасць падрыхтоўкі Плана мерапрыемстваў па павышэнню эфектыўнасці функцыянавання працэдуры прагназавання наступстваў прыняцця НПА.