Асацыяцыя Еўрапейскага Бізнесу запрашае на курсы бiзнес-беларускай мовы

11.08.2014

Упершыню ў Беларусі запускаецца курс па вывучэнні бiзнес-беларускай мовы. Прадстаўнікі камерцыйных кампаній атрымаюць магчымасць развіць навыкі вуснай і пісьмовай бiзнес-камунiкацыi для правядзення перамоў, нарад, прэзентацый і сумоўяў на беларускай мове.

Ідэя стварэння курсаў па вывучэнні бізнес-беларускай з'явілася ў Асацыяцыі Еўрапейскага Бізнесу (АЕБ) не выпадкова. Беларуская з'яўляецца адной з афіцыйных моў у краіне, аднак магчымасці і прапановы па вывучэнні бiзнес-беларускай на дадзены момант адсутнічаюць і было вырашана запоўніць гэты прабел.

Буйныя прыватныя кампаніі ўсё часцей выкарыстоўваюць беларускую мову для прасоўвання сваёй прадукцыі і паслуг. У Асацыяцыі Еўрапейскага Бізнесу, у сваю чаргу, вырашылі падтрымаць гэтую тэндэнцыю і надаць бізнес-беларускай большую значнасць праз арганізацыю курсаў па яе вывучэннi на пляцоўцы АЕБ.

Першы курс заняткаў разлічаны на 4 месяцы з 5 верасня па 12 снежня 2014 г. Для зручнасці слухачоў заняткі будуць праходзіць адзін раз на тыдзень з 9.00 да 10.30 раніцы па пятніцах у сядзiбе АЕБ па адрасе зав. Казлова 7, офіс 535. Па завяршэнні навучання будзе прадстаўлена магчымасць прайсцiраспрацаваны Таварыствам Беларускай Мовы стандартызаваны тэст для праверкі ўзроўню ведання беларускай мовы.

Па пытаннях запісу на заняткі просім звяртацца да Кацярыны Сыраежкiнай, па адрасе электроннай пошты katsiaryna.syrayezhkina@aebbel.by, альбо па тэлефоне +375 17 245 9834 / + 375 29 167 9948 не пазней за 25 жніўня 2014 г.