Турыстычная кампанія "Вакол Свету" далучылася да Асацыяцыі Еўрапейскага Бізнесу
28.01.2016

Новым членам Асацыяцыі Еўрапейскага Бізнесу стала турыстычная кампанія "Вакол Свету", якая з'яўляецца адным з вядучых агенцтваў дзелавога турызму і найбуйнейшым тураператарам па прыёме і абслугоўванні замежных турыстаў у Беларусі.
Марына Бароўкаа, Намеснік Старшыні АЕБ, ўручыла сертыфікат аб членстве дырэктару ТАА "Вакол Свету" Марыне Кандрашовай, а таксама распавяла супрацоўнікам турыстычнай кампаніі аб Асацыяцыі Еўрапейскага Бізнесу і яе магчымасцях.
- Мы рады, што беларуская кампанія "Вакол Свету" далучылася да нашай Асацыяцыі і ўжо актыўна ўключылася ў працу па паляпшэнню бізнес-клімату ў турыстычнай галіне, выступіўшы, нароўні з замежнымі інвестарамі, адным з ініцыятараў камітэта па турызме на базе АЕБ, - адзначыла Марына Бароўка.


