Аб прапановах у праект Дырэктывы
30.03.2015
Разгледзеўшы праект Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь "Аб дадатковых мерах па развіцці прадпрымальніцкай ініцыятывы і стымуляванні дзелавой актыўнасці ў Рэспубліцы Беларусь», размешчаны Міністэрствам эканомікі Рэспублікі Беларусь для правядзення публічных кансультацый і грамадскага абмеркавання, Асацыяцыя Еўрапейскага Бізнесу накіравала свае ўдакладненні ў шэраг палажэнняў праекта Дырэктывы.
Асноўныя пажаданні Асацыяцыі да распрацоўшчыкаў праекта заключаюцца ў фарміраванні палажэнняў, якія будуць будаваць прадказальныя, эканамічна абгрунтаваныя змены прававога асяроддзя, роўныя ўмовы вядзення бізнесу паміж дзяржаўнымі і прыватнымі кампаніямі.